Навагодняя сустрэча з казкай

Навагодняя сустрэча з казкай0У дзяржаўным спецыяльным ПТВ закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці днямі адбылася навагодняя сустрэча ў межах акцыі “Нашы дзеці” з удзелам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэя ХМЕЛЯ. 

Навучэнкі СПТВ з хваляваннем чакалі прыезду гасцей і старанна да яго рыхтаваліся. «Касмічнае падарожжа» з першых хвілін захапіла ўсіх без выключэння ўдзелькаў свята і павяло ў чароўны свет навагодніх прыгод. Прысутныя на мерапрыемстве пачэсныя госці былі актыўнымі ўдзельнікамі навагодняга прадстаўлення. Карагоды, творчыя нумары і крэатыўныя конкурсы – свята каля ёлкі падаравала сапраўдную цёплую сустрэчу з дзяцінствам і адчуванне казкі.

А якое ж свята без падарункаў. Выхаванкам установы ад міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі былі падараваны салодкія пачастункі і сучасная камп’ютарная тэхніка. Сярод пажаданняў, якія прагучалі ў адрас дзяўчат ад Андрэя ХМЕЛЯ – берагчы і цаніць кожны дзень уласнага жыцця, напаўняючы яго добрымі справамі і светлымі марамі.

– Галоўнае – верыць, што ўсё ў жыцці магчыма, калі вельмі моцна гэтага хацець і прыкладваць дзеля гэтага намаганні. Марце і працуйце – і ўсё ў вас атрымаецца. Не забывайце, што вы частка нашай любімай Беларусі, і дзяржава заўсёды будзе пра вас клапаціцца, – пажадаў Андрэй Валер’евіч.

  •  1
  •  2
  •  3
  •  4
  •  5
  •  6
  •  7
  •  8
  •  9
  •  

View the embedded image gallery online at:
https://gkx.by/novosti/novosti/3510-new-year-kazka#sigProId69a92dc8ae

Ад калектыва СПТВ у падарунак госці атрымалі ўласныя вырабы.

Навагоднія святы даюць нам, дарослым, дадатковую магчымасць падарыць дзецям часцінку цяпла, каб яны верылі ў дабро, сваю будучыню, у тое, што патрэбныя сваёй краіне.

Галіна Казак, «Петрыкаўскія навіны»
Фота аўтара

Источник: gkx.by

Еще по теме:  Соблюдая традиции
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x